Беларуская Служба

ЕЗ прапанаваў Беларусі падпісаць пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадміссіі

20.12.2019 08:41
Пасля падпісання візавы збор аўтаматычна знізіцца з 80 да 35 еўра для ўсіх грамадзян Беларусі. 
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

ЕЗ прапанаваў Беларусі падпісаць пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадміссіі ў студзені ў Бруселі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным па выніках сустрэчы беларуска-еўрапейскай каардынацыйнай групы.

Дэлегацыю ЕЗ узначальваў Люк Дэвін, намеснік кіраўніка дырэктара па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Еўрапейскую камісію прадстаўлялі Лоўрэнс Мэрэд, дырэктар па ўсходнім суседстве і інстытуцыянальным будаўніцтве, а таксама прадстаўнікі многіх галіновых упраўленняў камісій. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, у якую ўваходзілі прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў. Як і раней, эксперты і прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый таксама ўдзельнічалі ў некаторых частках сустрэчы і абмяняліся думкамі з дэлегацыямі.

Удзельнікі сустрэчы віталі адпаведныя рашэнні, прынятыя прэзідэнтам Беларусі і Саветам ЕЗ па дазволе падпісання абодвух пагадненняў. Яны абмеркавалі дэталі заключных працэдурных крокаў, неабходных для заключэння i ўступлення ў сілу пагадненняў. Пасля падпісання пагадненняў тэксты павінны быць зацверджаныя адпаведна Еўрапейскім парламентам і Нацыянальным сходам Беларусі.

Як стала вядома TUT.BY ад крыніц у дыпламатычных колах, 19 снежня Савет ЕЗ зацвердзіў рашэнне аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб рэадмісіі. Але для ўступлення ў сілу яно павінна быць апублікавана ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

ЕЗ нагадаў, што 2 лютага 2020 года ўступіць у сілу перагледжаны Візавы кодэкс ЕЗ, які, апроч іншых змен, павялічыць візавы збор ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Тым не менш, ЕЗ таксама адзначыў, што такое павелічэнне будзе часовым толькі да ўступлення ў сілу Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Тады візавы збор аўтаматычна знізіцца з 80 да 35 еўра для ўсіх грамадзян Беларусі. Акрамя таго, ён прадугледжвае для павялічанага ліку катэгорый падарожнікаў магчымасць бясплатна падаць заяву на атрыманне шэнгенскай візы, а таксама атрымліваць шматразовыя візы з усё больш працяглым тэрмінам дзеяння (да 5 гадоў).

ав