Літва робіць больш жорсткімі ўмовы дзейнасці імпарцёраў электраэнергіі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал delfi.lt. Калі атамная станцыя ў Астраўцы Гродзенскай вобласці пачне працу, літоўскія кампаніі не будуць атрымліваць дазвол на імпарт энергіі з Беларусі. Калі ў дзейнасці імпарцёра будзе выяўленая пагроза для нацыянальнай бяспекі, яго ўвогуле пазбавяць ліцэнзіі.
Літоўскія ўлады актыўна выступаюць супраць будаўніцтва і запуску БелАЭС. Афіцыйная Вільня просіць іншыя краіны Еўропы не набываць электраэнергію ў Беларусі. З Астраўца да літоўскай сталіцы – 50 кіламетраў. Літоўцы сур’ёзна занепакоены такім суседствам. Восенню ў краіне нават правялі нацыянальную рэпетыцыю на выпадак аварыі на БелАЭС.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар