Беларуская Служба

У Мінску на мітынг за інтэграцыю з Расіяй ніхто не прыйшоў

20.12.2019 15:52
На акцыю прыйшлі толькі адны журналісты.
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

20 снежня з 12:00 да 13:00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску павінен быў адбыцца мітынг у падтрымку інтэграцыі Беларусі і Расіі. Аднак на яго прыйшлі адны толькі журналісты.

Зварот кіраўнікоў «левапатрыятычных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйны савет «Адзінства» з просьбай дазволіць правядзенне акцыі накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта яшчэ 11 снежня, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на Радыё «Свабода».

Аднак, так і не атрымаўшы дазволу, акцыю адмянілі.

«Грошай на штрафы ў нас няма», – сказаў арганізатар акцый «Несмяротны полк», кіраўнік арганізацыі «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць« Валерый Драко.

вс