Беларуская Служба

На будынку ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг

20.12.2019 18:02
Будынак знаходзіцца ля вялікай транспартнай развязкі побач з прыпынкам грамадскага транспарту.
 20     --    16-
Удзень 20 снежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на даху 16-павярховага домуфота: Радыё «Свабода»

Удзень 20 снежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыянальнай, паведамляе Радыё «Свабода».

Будынак знаходзіцца ля вялікай транспартнай развязкі побач з прыпынкам грамадскага транспарту «Завод вымяральных прыладаў» – уезду ў Цэнтральны раён з Савецкага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля.

Невядомы вывесіў сцяг у дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і напярэдадні акцыі ў Мінску супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.

У другой палове дня ля пад’езду, з боку якога лунаў сцяг, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і камунальных службаў.

вс