У Гродне члены Камісіі па пытаннях эміграцыі і сувязі з палякамі замежжа Сената Польшчы правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Саюза палякаў Беларусі. Перад гэтым польскія сенатары размаўлялі пра сітуацыю польскай нацыянальнай меншасці на Гродзеншчыне з уладамі рэгіёна.
Старшыня камісіі Казімеж Міхал Уяздоўскі сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што Варшава мае права размаўляць пра правы польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, тым больш, што «правы нацменшасцяў на тэрыторыі Польшчы ахоўваюцца паводле высокіх стандартаў».
У сваю чаргу старшыня непрызнаванага ўладамі ў Мінску Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс падкрэсліла важнасць і сімвалізм візіта сенацкай дэлегацыі для беларускіх палякаў у перадкалядны перыяд.
Акрамя таго, польская дэлегацыя сустрэлася з гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам і з вучнямі, бацькамі і настаўнікамі недзяржаўнай школы імя караля Стэфана Баторыя.
вс