Беларуская Служба

Беларуская чыгунка пусціла 215 дадатковых цягнікоў на навагоднія святы

21.12.2019 13:12
Зімовыя святы – гэта большы пасажырапаток, таму і было вырашана пашырыць колькасць рэгіянальных і міжнародных маршрутаў.
   -
Фірменны цягнік «Беларусь» Мінск-Масква фарміравання Беларускай чыгункі фота: прэс-служба Беларускай чыгункі www.rw.by

Беларуская чыгунка з 21 снежня па 9 студзеня 2020 года прызначыла 215 дадатковых цягнікоў, паведамляе прэс-цэнтр чыгункі. Зімовыя святы – гэта большы пасажырапаток, таму і было вырашана пашырыць колькасць рэгіянальных і міжнародных маршрутаў, інфармуе «Еўрарадыё».


Сярод рэгіянальных найбольш папулярнымі маршрутамі чыгуначнікі называюць Мінск-Гомель-Мінск, Мінск-Брэст-Мінск, Мінск-Пінск-Мінск, Мінск-Калінкавічы-Гомель, Мінск-Полацк-Мінск, Магілёў-Гомель-Магілёў, Магілёў-Віцебск-Магілёў, Брэст-Віцебск-Брэст, Магілёў-Брэст-Магілёў.

У міжнародных накірункаў дадатковыя цягнікі пусцілі па маршрутах Мінск-Масква-Мінск, Гродна-Мінск-Санкт-Пецярбург, Масква-Брэст-Масква, Масква-Калінінград-Масква, Санкт-Пецярбург-Бранск, Санкт-Пецярбург-Смаленск-Санкт-Пецярбург, Калінінград-Масква-Калінінград, Магілёў-Львоў-Магілёў, Мінск-Вільня-Мінск, Кіеў-Рыга-Кіеў.

вс