Беларуская Служба

Візіт дзяржсакратара ЗША ў Беларусь 4 студзеня адмяняецца

01.01.2020 20:33
У сувязі з сітуацыяй з пасольствам ЗША ў Іраку ён у бліжэйшы час будзе прымушаны знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Mike Pompeo
Mike PompeoPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Візіт дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа ў Беларусь адкладваецца. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў начальнік інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Так, гэта так. У сувязі з сітуацыяй з пасольствам ЗША ў Іраку Дзяржаўны сакратар ЗША ў бліжэйшы час будзе прымушаны знаходзіцца ў Вашынгтоне. У сувязі з гэтым візіт у Беларусь, які планаваўся на 4 студзеня, пераносіцца на іншыя тэрміны».

Таксама адкладваюцца візіты ва Украіну, Казахстан, Узбекістан ды Кіпр.

Масавая акцыя пратэсту перад амерыканскім пасольствам у Багдадзе пачалася 31 снежня ў знак пратэсту супраць зладжанай да дзень да гэтага атакі ВПС ЗША на лагер шыіцкай групоўкі «Катаіб Хезбалах» у памежным з Сірыяй горадзе Эль-Каім. У выніку налётаў загінулі 25 чалавек, не менш за 50 атрымалі раненні. Дзяржсакратар М. Пампеа заявіў, што за арганізацыяй нападзення на пасольства ЗША ў Багдадзе 31 снежня стаяць «тэрарысты і саюзнікі Ірана».

паводле БЕЛТА/нг