Беларуская Служба

Лукашэнка застаецца ў расіян самым папулярным замежным палітыкам

22.01.2020 14:03
Расійская жа моладзь бачыць Лукашэнку іначай – як «апошняга дыктатара Еўропы, дзіўнага смешнага дзівака з мінулага стагоддзя, абсалютна несучаснага».
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Аляксандр Лукашэнка застаецца самым папулярным замежным палітыкам у расіян. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Известия» сказаў гендырэктар сацыялагічнай службы ВЦИОМ Валерый Фёдараў, паведамляе «Еўрарадыё».

Раней у сімпатыях расіян Лукашэнка спаборнічаў з кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, кажа Фёдараў. Але сёння Назарбаеў адышоў у цень.

«На нашым даляглядзе па-ранейшаму застаецца Лукашэнка, але стаўленне да яго звязана не з яго нафтавай, газавай і гандлёвай палітыкай, не з гандлем »беларускімі крэветкамі«, – кажа спецыяліст. «Пазітыўнае стаўленне звязана з тым, што ён, па-першае, пры ўсіх «але» ўспрымаецца як прарасійскі палітык, а не празаходні. Людзі гэта цэняць», – тлумачыць сацыёлаг.

Другой пазітыўнай якасцю беларускага кіраўніка ён называе вобраз руплівага гаспадара. Расіяне бачаць у Лукашэнку чалавека, які выбудаваў стабільную эканоміку, якая дынамічна развіваецца. »Шмат хто ў Расіі ўспрымае яго як узор для пераймання і лічыць, што ў Беларусі ўсё больш жорстка кантралюецца, чым у Расіі, а нашай краіне якраз жорсткасці не хапае«, – дадае Фёдараў.

Сацыёлаг прызнае, што расійская моладзь бачыць Лукашэнку іначай – як «апошняга дыктатара Еўропы, дзіўнага смешнага дзівака з мінулага стагоддзя, абсалютна несучаснага». Ён тлумачыць гэта тым, што моладзь менш цікавіцца палітыкай, і называе такі пункт гледжання маргінальным.

вс