Як паведамляе telegram-канал «Незыгарь», Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэнне ад расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прыехаць на адпачынак у Сочы з 31 студзеня па 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».
Паводле непацверджанай інфармацыі, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей здзейсніў тэлефонны званок міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову з просьбай перанесці сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.
Дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі выказаў здагадку наконт таго, калі згаданая інфармацыя акажацца праўдай.
«Пазначаныя даты (з 31 студзеня па 5 лютага) – зусім не выпадковыя: якраз у гэты перыяд у нашым рэгіёне будзе знаходзіцца дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа. Яго візіт у Мінск запланаваны на 1 лютага.
Гэта значыць магчымае запрашэнне Пуціна можа быць цікавым тактычным ходам з боку Крамля, які накіраваны на спробу зрыву перамоваў паміж Беларуссю і ЗША на вышэйшым узроўні. Дадзеная тактыка ў мінулым годзе аказалася паспяховай. Паглядзім, ці зрабіў афіцыйны Мінск высновы з той сітуацыі», – сказаў Арсень Сівіцкі.
Перамовы Лукашэнкі з дзяржсакратаром ЗША вельмі важныя для далейшай нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі, перспектывы адмены санкцый і наладжвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
вс