Беларуская Служба

Следчы камітэт прадоўжыў тэрмін расследавання знікнення Юрыя Захаранкі

23.01.2020 18:03
Гэта другое ў гэтым годзе паведамленне СК аб незакрытай крымінальнай справе аб знікненні генерала міліцыі Захаранкі 20-гадовай даўніны. 
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Следчы камітэт (СК) Беларусі падоўжыў да 18 лютага 2020 гады тэрмін папярэдняга расследавання па факце знікнення былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Інфармацыю пра гэта – для паведамлення сям'і Захаранкі – атрымаў у сераду, 22 студзеня, беларускі праваабаронца Алег Волчак. Гэта другое ў гэтым годзе паведамленне СК аб незакрытай крымінальнай справе аб знікненні генерала міліцыі Захаранкі 20-гадовай даўніны. У першым апавяшчаць, што расследаванне адноўлена з 18 снежня 2019 года.

Аднавіць расследаванне даручыў Аляксандр Лукашэнка пасля таго, як 16 снежня ў публікацыях «Нямецкай хвалі» былы баец беларускага САХРу Юрый Гараўскі заявіў, што ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве экс-кіраўніка МУС Захаранкі. У інтэрвʼю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў: «Я неадкладна даў каманду, калі мне прэс-служба далажыла». У той жа час ён назваў інтэрвʼю Гараўскаго «кавалкам укіду».

вс