Цягам снежня мінулага году і студзеня сёлета ў Беларусі адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў, падчас якіх судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7, 8, 20 і 21 снежня. Паводле стану на 23 студзеня агульная сума штрафаў удзельнікам акцыяў склала 114 тыс. 777,5 рублёў (больш за 54 тыс. долараў ЗША). 11 чалавек асуджаныя агулам на 285 дзён арышту, паведамляюць праваабаронцы «Вясны», на якіх спасылаецца «Белсат».
Суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць, якія адбыліся ў снежні летась, працягваюцца да гэтага часу. Прычым судзяць актывістаў не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.
Грамадзянская ініцыятыва «BY_Help» абвесціла збор сродкаў, каб дапамагчы асуджаным удзельнікам акцыяў супраць інтэграцыі з Расіяй. Паводле арганізацыі, цягам тыдня беларусы пералічылі каля 20 тыс. долараў ЗША.
Акрамя таго, праваабаронцы дапамагаюць актывістам у юрыдычным плане.
вс