Кі раўнік беларусі падпісаў указ аб адабрэнні праекта пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб пастаўках газу. Дакумент апублікаваны ў суботу, 25 студзеня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае Еўрарадыё.
Гаворка ідзе аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, якія размешчаны на тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду арганізаваць перамовы па праекце пратакола, дазволіўшы ўнесці ў яго пры неабходнасці змены, якія не маюць прынцыповага характару.
Сёння ўказ ўступіў у законную сілу.
Раней Беларусь настойвала на зніжэнні цаны на расійскі газ да 73 долараў за тысячу кубаметраў (узровень Смаленскай вобласці). Расія, наадварот, збіралася павысіць кошт да 152 долараў. 19 снежня на прэс-канферэнцыі ў Маскве Уладзімір Пуцін заявіў, што цана газу для Беларусі, як для Смаленскай вобласці, будзе толькі пры стварэнні наднацыянальных органаў.
Згаданы пратакол паміж "Газпромам" і ўрадам Беларусі падпісалі Сямашка і Мілер. Прэс-служба "Газпрома" паведаміла, што кантрактныя аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваліся на ўзроўні 2019 года.
эж