Беларуская Служба

У Мінску адбыўся паказ фільму, прысвечанага Бенедыкту Дыбоўскаму

27.01.2020 12:01
Стужка набліжае постаць удзельніка Паўстання 1863-64 гадоў, пасля ў ссылцы – даследчыка Сібіры і беларуска-польскага навукоўца.
Аўдыё

Дырэктар беларускай Студыі гістарычных фільмаў Уладзімір Бокун расказаў, што фільм узнік у рамках праекту «100 прозвішчаў Беларусі». Ён паказвае постаці людзей, якія нарадзіліся на землях цяперашняй Беларусі, але з’яўляюцца малавядомымі:

- Большасць з гэтых імёнаў звязаны з гісторыяй Польшчы, Рэчы Паспалітай. Дыбоўскі прымаў удзел і быў адной з галоўных асобаў паўстання. Таксама ён адкрыў для свету жывы мір Байкалу.

Вытворчасць фільму падтрымаў Польскі інстытут у Мінску. Дырэктар Цэзары Карпінскі звярнуў увагу, што Бенедыкт Дыбоўскі ў апошнія гады жыцця працаваў у Львоўскім універсітэце, дзе памёр у 1930 годзе:

- Гэта надзвычай важная постаць для польскай навукі, польскай гісторыі. Гэта таксама ўзор патрыятызму, бо ён не зламаўся.

Паказ фільму супаў у часе з святкаваннем 157 гадавіны выбуху паўстання 1863-64 гадоў.

ав


Паказ у Мінску Паказ у Мінску