Беларуская Служба

Пётру Садоўскага і Лявона Баршчэўскага аштрафавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй

27.01.2020 16:07
Пётра Садоўскі і Лявон Баршчэўскі, будучы дэпутатамі, галасавалі за незалежнасць Беларусі.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Былых дэпутатаў Вярхоўнага Савету Пётру Садоўскага і Лявона Баршчэўскага суд Цэнтральнага раёна Мінска сёння аштрафаваў за ўдзел у акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй, у абарону незалежнасці Беларусі. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

Абодва палітыкі прыйшлі на паседжанне суду і даводзілі незаконнасць іх пераследу, але абодвух па выніках суду пакаралі штрафамі па 810 беларускіх рублёў.

Пётра Садоўскі і Лявон Баршчэўскі, будучы дэпутатамі, галасавалі за незалежнасць Беларусі.

Цягам снежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі ішлі суды за акцыі пратэсту. Агульная сума штрафаў перавысіла 100 тыс. рублёў, больш за дзясятак чалавек асуджаныя агулам на 240 сутак арышту.

вс