Беларуская Служба

У Беларусі адкрыюць амбасаду Манголіі

08.02.2020 14:27
Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам
Пасол Беларусі ў Манголіі Станіслаў Чапурной з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарамhttp://mfa.gov.by/

7 лютага ў сталіцы Манголіі Улан-Батары адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на розных узроўнях, адкрыццё амбасады Манголіі ў Беларусі, практычную рэалізацыю Генеральнага пагаднення паміж урадамі Беларусь і Манголіі аб прадстаўленні экспартнага крэдыту, актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў і развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не паведаміла аб адаклданай даце адкрыцця мангольскай пасольства ў Беларусі.

эж