\Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам будзе працаваць у Беларусі з 19 па 30 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прадстаўніцтве фонду.
«Гэта будзе планавая місія па Артыкуле IV», – адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
У адпаведнасці з Артыкулам IV статута фонду з дзяржавамі-чальцамі праводзяцца двухбаковыя абмеркаванні, звычайна кожны год.
Група супрацоўнікаў МВФ прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з афіцыйнымі органамі змяненні ў эканоміцы і эканамічную палітыку. Пасля вяртання ў штаб-кватэру МВФ персанал рыхтуе справаздачу.
Па выніках справаздачы можа быць прынятае рашэнне пра ўмовы крыдытавання для Беларусі.
юл