У Беларусі працягваецца рост курсу долара. 10 лютага ён вырас на 0,0085 да 2,1847 беларускія рублі, піша «Наша Ніва»
Долар даражэе фактычна з 27 студзеня (29 студзеня яго курс не змяніўся) з адзнакі 2,1201.
1 студзеня 2020 года курс амерыканскай валюты складаў 2,1085 беларускага. Такім чынам з пачатку года падаражэнне склала 7,6 капеек.
3 студзеня мінулага года долар дасягнуў максімальнага за два гады значэння – 2,1788.
А вось да абсалютнага рэкорду – 2,2069 (16 лютага 2016 года) яшчэ далекавата.
Еўра сёння вырас на 0,0063 да 2,3920 (1 студзеня – 2,3637).
Расійскі рубель апусціўся на 0,0023 да 3,4246 за 100 адзінак.
юл