Беларуская Служба

Беларусь заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з трыма рэгіёнамі Расіі

12.02.2020 09:02
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 10 лютага 2020 года.
Posąg Lenina przed budynkiem rządu i parlamentu w centrum Mińska
Posąg Lenina przed budynkiem rządu i parlamentu w centrum Mińska Moonhonor / Shutterstock.com


Урад Беларусі заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з урадамі Башкортастана, Хабараўскага края і Ленінградскай вобласці Расіі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 10 лютага 2020 года нумар 81, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе газета Звязда.

Згодна з дакументам, урад прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні пагадненняў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах з гэтымі рэгіёнамі Расіі.

эж