Улады Беларусі хочуць адрэгуляваць правілы канкурэнцыі ўсіх гандлёвых сетак, каб «тут не было блытаніны». Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), піша Наша Ніва са спасылкай на Tut.by.
Па словах Крутога, у беларускіх удзельнікаў рынка ўзнікаюць цалкам абгрунтаваныя скаргі аб нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку расійскіх крамаў нізкіх цэн «Святлафор» і «Дабрацэн».
Сетка «Святлафор» працуе ў Беларусі з 2017 года і абʼядноўвае 45 крамаў ва ўсіх абласцях. «Дабрацэн» выйшаў на беларускі рынак у кастрычніку 2019 года. У планах на 2020 год было адкрыццё да 10 крамаў.
яс