Беларуская Служба

Беларускім бязвізам скарысталіся 350 тысячаў замежнікаў

13.02.2020 07:27
Па выніках мінулага году Беларусь наведалі 4 мільёны 924 тысячы замежнікаў.
Maskotka II Igrzysk Europejskich
Maskotka II Igrzysk Europejskich Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Са студзеня 2017 года, калі з’явіўся бязвізавы рэжым, Беларусь без візаў наведалі больш за 350 тысячаў чалавек з 70 краінаў свету. Пра гэта паведамляе Белсат, спасылаючыся на прэс-служба Мінспорту.

З 10 лістапада мінулага году, калі з’явілася бязвізавая зона «Берасце – Горадня», бязвізавым уездам у гэты рэгіён скарысталіся больш 31 тысячу чалавек з 42 краінаў свету.

Па выніках мінулага году Беларусь наведалі 4 мільёны 924 тысячы замежнікаў. Пры гэтым колькасць замежных грамадзянаў, якія карыстаюцца бязвізам, павялічваецца. З моманту пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў 2017 годзе Беларусь без візаў наведалі больш за 350 тысячаў турыстаў. У 2019 годзе іх колькасць павялічылася на 40,3 % у параўнанні з 2018 годам.

эж