Беларусь усё ж вывучала магчымасці паставак нафты з ЗША. 1 лютага сёлета падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў аб гатоўнасці Злучаных Штатаў забяспечыць краіну энергарэсурсамі на 100%, у што, дарэчы, эксперты не вераць, перадае Еўрарадыё.
У сераду першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрый Крутой заявіў, што на сённяшні дзень Беларусь не заключала кантрактаў на пастаўкі нафты з ЗША. Аднак як піша амерыканскае выданне The Daily Beast са спасылкай на неназваных чыноўнікаў, «беларуская нафтавая кампанія падпісала рамачнае пагадненне» з фірмай з Паўночнай Дакоты, якая займаецца гандлем нафтай. У ім гаворыцца пра планы пакупкі ў 2020 годзе да 18 мільёнаў барэляў нафты – гэта 2,4 млн тон.
Для параўнання – з Расіі Беларусь у студзені мусіла атрымаць 2 млн тон, а атрымала 500 тысяч. Атрымліваецца, што не шмат. Узнікае пытанне, якім чынам будзе арганізаваная пастаўка. Адзін танкер паставіў у студзені сёлета менш за 90 тон нарвежскай нафты для Беларусі. Каб перавезці 2,4 млн тон нафты з ЗША, спатрэбіцца 27 такіх танкераў.
Варта зазначыць, згаданае амерыканскае выданне піша, што здзелка можа не адбыцца. Але ўжо сам факт такіх перамоў называюць «сігналам Маскве».
эж