Падчас міжнароднай сустрэчы супраць запуску БелАЭС, якая 15 лютага праходзіць у літоўскім парламенце, па тэлефоне з удзельнікамі мерапрыемства звязвалася лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, перадае партал naviny.by.
На пытанне аб тым, наколькі дапаможа ціск Захаду на Аляксандра Лукашэнку, пісьменніца адказала, што заходнім краінам варта сканцэнтраваць свой ціск на Крамлі, паколькі Беларусь сёння гэтага зрабіць не ў стане.
Алексіевіч таксама лічыць, што вельмі важна павышаць узровень грамадзянскай свядомасці беларусаў. І прывяла прыклад, як на пастаноўку спектакля «Чарнобыльскай малітвы» (пастаўленага паводле яе аднайменнага твору) сродкі былі сабраныя шляхам краўдфандынгу.
эж