Міністэрства замежных спраў Беларусі расчараванае прыняццем 17 лютага рашэння Савета ЕС аб прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза супраць Беларусі на чарговы год. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе агенцтва БелТА.
Анатоль Глаз сказаў, што беларускі бок лічыць «гэтыя абмежаванні беспадстаўнымі перажыткамі мінулага і праявай палітычнай інерцыі ў падыходах Еўрасаюза да выбудоўвання дыялогу з Беларуссю».
Прэс-сакратар адзначыў відавочнасць таго, што за апошнія гады ў беларуска-еўрапейскіх адносінах дасягнута значна больш, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе санкцый.
«Упэўнены, што і ў самім ЕС усведамляюць, што рытуальнае прадаўжэнне абмежавальных мер супраць Беларусі не прыводзіць да станоўчых вынікаў», – дадаў ён.
Беларусь зноў заклікае Еўрасаюз да адмовы ад санкцыйных клішэ, якія толькі перашкаджаюць нармальнаму дыялогу і супрацоўніцтву як па двухбаковых пытаннях, так і ў пераадоленні агульных выклікаў у нашым рэгіёне, зазначыў Глаз.
вс