«Белшына» спыніла на тыдзень тры свае заводы. Кіраўніцтва заяўляе, што прычына – планавае тэхналагічнае абслугоўванне абсталявання для выяўлення непаладак і падтрымання бесперабойнай працы прадпрыемства. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».
Паводле начальніка аддзелу ідэалягічнай працы Юрыя Андрэеўскага, заводы масавых, буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных шын спынілі 17 лютага. Завод звышбуйнагабарытных шынаў прастаіць да 1 сакавіка, паколькі, як кажа Андрыеўскі, ён выканаў вытворчую праграму лютага. Астатнія адновяць працу 21 лютага.
Работнік заводу масавых шын паведаміў, што 16 лютага калектыў пераведзены на 2/3 тарыфнай стаўкі акладу на чатыры дні. Другая змена на працу не выходзіць наагул. Паводле яго слоў, завод збіраюцца запусціць 21 лютага, але «гэта няпэўна».
Ён кажа, што з сярэдзіны студзеня вытворчасць заводу не была загружанай і яго планавалася спыніць на пачатку лютага, бо нібыта не хапала сыравіны. А спыненне адклалі, бо чакалі прыезду прадстаўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2018 годзе «Белшына» працавала са стратай – мінус 72 млн рублёў. У студзені-верасні 2019 году прыбытак прадпрыемства склаў 841 тыс. рублёў.
За 11 месяцаў 2019 году Беларусь экспартавала шынаў на суму 274 млн долараў.
вс