Беларуская Служба

Нацыянальны аэрапорт Мінск запусціў электронны пасадачны талон

17.02.2020 20:03
Электронны пасадачны талон нічым не адрозніваецца ад звычайнага папяровага.
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944

Нацыянальны аэрапорт Мінск запусціў электронны пасадачны талон.

Цяпер пасажыр любой авіякампаніі, якая прадстаўляе такую магчымасць у канкрэтным аэрапорце вылету, можа скарыстацца электронным пасадачным талонам, паведамляе партал газеты «Звязда».

Электронны пасадачны талон нічым не адрозніваецца ад звычайнага папяровага. У гэтым дакуменце ўказваюцца нумар білета, асабістыя дадзеныя пасажыра, назва авіякампаніі, двухзначны код перавозчыка, нумар рэйса, аэрапорт адпраўлення, аэрапорт прызначэння, дата і час адпраўлення, інфармацыя аб тарыфе і дадатковых паслугах.

Для атрымання электроннага талона неабходна наяўнасць інтэрнэт-злучэння. Пасля праходжання самастойнай анлайн-рэгістрацыі на сайце авіякампаніі альбо праз дадатак з'явіцца спасылка на запампоўку талона. Таксама ён будзе адпраўлены на е-mail пасажыра.

У выпадку, калі талон не прыйшоў на электронную пошту, неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі сайта, дзе ён набываўся, або патэлефанаваць на гарачую лінію авіякампаніі.

Пры праходжанні перадпалётнага дагляду дастаткова прадʼявіць электронны пасадачны талон, і Служба авіяцыйнай бяспекі зробіць адзнаку ў электроннай базе дадзеных, якая фактычна замяняе штамп на папяровым дакуменце.

вс