Беларуская Служба

Прадстаўнікі Кангрэсу ЗША прыехалі ў Мінск «шукаць новыя тэмы для партнёрства»

18.02.2020 17:37
18 лютага ў Доме ўрада адбылася сустрэча з старшынём Пастаяннай камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных і членамі камісіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

У Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя кіраўніцтва сакратарыята міжнароднага камітэта Сената Кангрэса ЗША на чале са старшынём сакратарыята Крыстаферам Соча і членам сакратарыята Ганнай Тобэрн, паведамляе Радыё «Свабода».

Мэта візіту, як сказаў Крыстафер Соча на сённяшняй сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Беларусі, «знайсці новыя тэмы для партнёрства». Напярэдадні дэлегацыя сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

18 лютага ў Доме ўрада адбылася сустрэча з старшынём Пастаяннай камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных і членамі камісіі.

Савіных пералічыў пытанні, у якіх, на яго думку, ужо паспяхова вядзецца супрацоўніцтва паміж Мінскам і Вашынгтонам. Гэта пытанні бяспекі, з якіх найперш можна адзначыць барацьбу са злачыннасцю, гандлем людзьмі і тэрарызмам; дыялог у вайсковай сферы, а таксама супрацоўніцтва на лініі аховы здароўя і сельскай гаспадаркі.

Паводле кіраўніка сакратарыята камітэта міжнародных спраў Сената ЗША Крыстафера Соча, за час візіта ў Беларусь амерыканская дэлегацыя змагла «зарадзіцца пэўным аптымізмам», даведацца пра поспехі, дасягнутыя, напрыклад, у сферы інфармацыйных тэхналогій.

вс