Беларуская Служба

Абраныя лаўрэаты прэміі імя Сырыцы за 2019 год

24.02.2020 12:53
У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эдзіта Бранцэвіч за апекаванне над беларускамоўнай групай у садку ў Смаргоні і Хрыстафор Жаляпаў за правядзенне канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць» у Віцебску абраныя лаўрэтамі прэміі імя Віктара Сырыцы. Згада6ную прэмію Рух «За Свабоду» ўручае чацвёрты раз, паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху «За Свабоду», раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць аб ім Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, што за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У гэтым годзе на прэмію паступілі 25 заявак, з якіх сем былі абраныя ў шорт-ліст для галасавання.

Паводле старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча, прэмія імя Віктара Сырыцы дапамагае звярнуць увагу на вартыя ініцыятывы, накіраваныя на беларускае адраджэнне, якія ладзяцца ў рэгіёнах.

вс