Беларуская Служба

Беларусь патрабуе ад Расіі знізіць кошт газу са 127 да 90 долараў

24.02.2020 15:39
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Еўропе сусветная цана на прыродны газ складае менш за 110 долараў за 1 тыс. куб. м.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Беларусь патрабуе ад Расіі знізіць кошт газу са 127 да 90 долараў.

Такую жаданую цану на прыродны газ агучыў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам, паведамляе «Тэлеграф».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Еўропе сусветная цана на прыродны газ складае менш за 110 долараў за 1 тыс. куб. м.

«І гэта мне сказаў не наш міністр, а буйны расейскі прадпрымальнік: з Сечыным (кіраўнік канцэрну «Роснефть» Ігар Сечын – рэд.) мы гаварылі, ён жа таксама газам займаецца», – цытуе Аляксандра Лукашэнку афіцыйны інтэрнэт-партал кіраўніка дзяржавы.

Таму Аляксандр Лукашэнка лічыць, што для Беларусі цана на газ павінна знізіцца са 127 да 90 долараў. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі абсалютна праяснілася пазіцыя па коштах на расійскія нафту і прыродны газ – цяпер трэба працаваць у гэтым кірунку.

вс