Беларуская Служба

У Беларусь прыбыла дэлегацыя Еўрапарламента

24.02.2020 16:58
У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы еўрапарламентарыяў з прадстаўнікамі беларускай улады, палітычнай апазіцыі, аналітычных цэнтраў і грамадзянскай супольнасці, а таксама студэнтамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

24 лютага пачаўся візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю, паведамляе партал naviny.by.

У складзе дэлегацыі – намеснікі кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Карын Карлсбро (Швецыя), а таксама пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус (Літва).

Як паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, мэта візіту, які працягнецца да 28 лютага, азнаямленне новаабраных членаў Еўрапарламента з сітуацыяй у краіне і асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.

У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы еўрапарламентарыяў з прадстаўнікамі беларускай улады, палітычнай апазіцыі, аналітычных цэнтраў і грамадзянскай супольнасці, а таксама студэнтамі.

Акрамя Мінска Еўрадэпутаты наведаюць Гродна. Яны азнаёмяцца з ходам рэалізацыі двух праектаў у Мінскай і Гродзенскай абласцях, фінансавую падтрымку якіх ажыццяўляе Еўрасаюз.

вс