Беларуская Служба

Беларусь трапіла ў дзясятку найбольш мілітарызаваных краін свету

24.02.2020 18:03
Гэта найвышэйшае месца Беларусі ў згаданым рэйтынгу.
Парадны разлік Узброеных сіл Беларусіфота: ВаенТБ Беларусі/screen/youtube.com

Беларусь заняла 9 пазіцыю ў сусветным рэйтынгу ваенізаванасці Global Militarisation Index. Гэта найвышэйшае месца Беларусі ў згаданым рэйтынгу, паведамляе Радыё «Свабода».

Штогадовы рэйтынг ваенізаванасці, які складае Міжнародны інстытут канверсіі ў Боне, у першую чаргу адлюстроўвае выдаткі на армію ў параўнанні з валавым унутраным прадуктам краіны і выдаткамі ў іншых бюджэтных сферах.

Найноўшае выданне рэйтынгу Global Militarization Index 2019 абапіраецца пераважна на бюджэтныя дадзеныя 2018 году і ўключае 154 краіны свету.

У першую дзясятку гэтага індэксу ўваходзяць наступныя краіны (пачынаючы ад найбольш ваенізаваных): Ізраіль, Сінгапур, Арменія, Кіпр, Карэя (Паўднёвая), Расія, Грэцыя, Ярданія, Беларусь, Азербайджан.

Месцы суседзяў Беларусі ў рэйтынгу: Польшча (62), Латвія (44), Літва (26), Украіна (13).

Раней у гэтым рэйтынгу Беларусь была двойчы на 10-м месцы: у 2009 і 2018.

вс