Камітэт дзяржаўнай бяспекі заявіў, што ўзмоцніць работу па недапушчэнні дэструктыўнага ўплыву на Беларусь звонку. Абаяцанне агучыў Сяргей Церабаў, якога Лукашэнка прызначыў сёння першым намеснікам старшыні КДБ, перадае БелТА.
Да гэтага Сяргей Церабаў быў начальнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. Замест яго гэту пасаду зойме Аляксандр Мельнікаў, раней начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.
Апроч таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў арганізацыю кадравай работы ў камітэце. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што павінна забяспечвацца пераемнасць, а ўзровень падрыхтоўкі супрацоўнікаў – пастаянна ўдасканальвацца.
Сёння таксама Лукашэнка прызначыў першага намесніка міністра ўнутраных спраў. Ім стаў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Генадзь Казакевіч. Чыноўнік распавёў, што ў структуры злачыннасці львіную долю займаюць крымінальныя злачынствы: крадзяжы, грабяжы, разбоі, забойствы, нанясенне цялесных пашкоджанняў. У звязку з гэтым Лукашэнка паставіў ведамству задачу па захаванні жыцця, здароўя і ўласнасці грамадзян.
Міністэрству ўнутраных спраў трэба будзе ўзмацніць работу і ў процідзеянні карупцыі. Улады чакаюць, што яна будзе мець сістэмны характар.
юл