Больш за 10 млн электронных рэцэптаў выпісана ў Беларусі ў 2019 годзе, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелТА.
У плане электроннай аховы здароўя найбольш развіта тэхналогія «Электронны рэцэпт», якая ўкаранёна ў 592 арганізацыях аховы здароўя. Да яе падключаны ўсе дзяржаўныя аптэчныя сеткі і больш як палавіна камерцыйных аптэк. Пры гэтым назіраецца дадатная дынаміка пры іх выпісцы: калі ў 2018 годзе гэта было крыху менш за 6,5 млн, то ў 2019-м – больш за 10 млн.
Да рэспубліканскай тэлемедычнай сістэмы падключана 255 арганізацый, праведзена амаль 30 тыс. кансультацый. Паводле слоў міністра, існуючы вопыт сведчыць аб тым, што яго трэба развіваць.
Беларусь адна з краін Еўрапейскага рэгіёна, якая рэалізуе ўласную стратэгію развіцця электроннай аховы здароўя. «Фактычна мы першая галіна ў краіне, якая так сістэмна і кардынальна падышла да пытання інфарматызацыі з магчымасцю далейшай інтэграцыі ў агульную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму», – дадаў ён.
юл