Беларуская Служба

Беларуская фатограф Таццяна Ткачова стала фіналісткай конкурсу World Press Photo

25.02.2020 16:15
Праект Таццяны Ткачовай быў прысвечаны абортам.
(zdj. ilustracyjne)
(zdj. ilustracyjne)leungchopan/Shutterstock.com

Беларуская фатограф Таццяна Ткачова стала фіналісткай конкурсу World Press Photo - самага прэстыжнага ў свеце. Яна была намінаваная за партрэт серыі «Паміж правам і сорамам».

Праект Таццяны Ткачовай прысвечаны абортам. У яго рамках беларускія жанчыны, якія зрабілі аборт, распавядаюць свае гісторыі. У іх быў шэраг праблем - ад жыцця на забруджанай тэрыторыі пасля Чарнобыльскай катастрофы да страху перад беднасцю, нежадання быць адзінокай маці ці сексуальнага гвалту. Яны прымалі рашэнне з цяжкасцю і не жадалі паказваць свае твары. Для праекта іх імёны былі змененыя.

Таццяна Ткачова нарадзілася ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "культуролаг-даследчык". У фатаграфіі - з 2015 года.
Ткачова закончыла таксамаАкадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі ў Санкт-Пецярбургу (2016). Яе выставы праходзілі ў Расіі, Літве, Грузіі, Беларусі.

Работы публікаваліся ў «Такія справы», The Guardian, Spiegel Online, Ostpol Magazine, Lenta.ru, Bird in Flight, TUTBY.BY ды іншых СМІ.

нг