Беларуская Служба

Можна ўключаць першы энергаблок Беларускай АЭС

26.02.2020 08:34
Днямі да станцыі падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС — Паставы № 2”.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneARKADIUSZ ZIOLEK/East News

Створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку Беларускай АЭС, паведаміла Еўрарадыё. У аўторак прэс-служба прадпрыемства "Белэнерга", заявіла, што днямі да станцыі падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС — Паставы № 2”. Яна звязала высакавольтную размеркавальную прыладу АЭС з падстанцыяй “Паставы”. У выніку быў забяспечаны мінімальна неабходны для ўключэння першага энергаблоку склад ліній электраперадачы, якія адыходзяць ад станцыі.

З энергасістэмай Беларусі АЭС будзе звязана па сямі высакавольтных лініях. Яны ўсе пабудаваны, але падключаны пакуль чатыры. Раней станцыю звязалі з лініямі “Беларуская АЭС — Мінск Паўночная”, "Беларуская АЭС — Смаргонь” і “Беларуская АЭС — Паставы № 1”. Астатнія падключаць пазней (гэта лініі на Маладзечна, Рось і Стаўбцы).

яс