Беларуская Служба

«Вялікі камень» і Банк развіцця падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

26.02.2020 09:32
У гэтым годзе плануецца пачаць будаўніцтва міжнароднага тэрмінала, які звязаў бы транспартныя патокі Кітая і Еўропы праз Беларусь.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/rawpixel

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» і Банк развіцця Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае БЕЛТА.

Адзін з напрамкаў супрацоўніцтва – фінансаванне Банкам развіцця інфраструктурных праектаў на тэрыторыі індустрыяльнага парка.

Яшчэ адзін напрамак – экспартнае крэдытаванне, паколькі рэзідэнты «Вялікага каменя» – гэта ў асноўным экспартна арыентаваныя прадпрыемствы.

«У гэтым годзе мы плануем пачаць будаўніцтва міжнароднага тэрмінала, які звязаў бы транспартныя патокі Кітая і Еўропы праз Беларусь. Таксама кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб будаўніцтве скорасных чыгуначных транспартных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і аэрапортам з удзелам парка »Вялікі камень«., – адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка »Вялікі камень« Аляксандр Ярашэнка.

На пачатак студзеня ў »Вялікім камені« былі зарэгістраваныя 60 рэзідэнтаў з 15 краін, у тым ліку 33 – з КНР, 15 – з удзелам кампаній з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Расіі, ЗША, Швейцарыі і Эстоніі, 12 – ініцыяваныя беларускімі кампаніямі. Чакаецца, што да канца года ў парку будуць зарэгістраваны не менш як 80 рэзідэнтаў з аб'ёмам заяўленых інвестыцый $1,5 млрд.

яс