Беларуская Служба

Аўдыторныя заняткі ў БНТУ спыненыя да 15 сакавіка

28.02.2020 13:57
За станам здароўя навучэнцаў, выкладчыкаў і іншых работнікаў уведзены штодзённы кантроль. 
   ,    ,
Заражаны хлопец і людзі, якія з ім кантактавалі, змешчаны ў закрытыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцыPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ), дзе выявілі заражанага карановірусам студэнта, аўдыторныя заняткі часова спыненыя з 28 лютага па 15 сакавіка. Усе студэнты будуць гэты час навучацца па індывідуальных планах, заявіў рэктар універсітэта Сяргей Харытончык, паведамляе «Еўрарадыё».

Рэктар дадаў, што за станам здароўя навучэнцаў, выкладчыкаў і іншых работнікаў уведзены штодзённы кантроль. Таксама ва ўніверсітэце ўзмацнілі меры санітарна-эпідэмічнага кантролю і дэзінфекцыі.

Першы ў Беларусі выпадак заражэння каронавірусам выяўлены ў студэнта БНТУ 27 лютага. Іранскі студэнт прыляцеў у Мінск з Баку 22 лютага. Цяпер хлопец і людзі, якія з ім кантактавалі, змешчаны ў закрытыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы.

вс