Беларуская Служба

Інтэрнаты мінскіх ВНУ адзін за адным уводзяць рэжым забароны наведванняў

28.02.2020 17:35
У Міністэрстве адукацыі кажуць, што такія рашэнні прымаюцца на месцах, а само міністэрства пакуль ніякіх распараджэнняў адносна сітуацыі з каронавірусам не прымала.
Інтэрнаты мінскіх ВНУ адзін за адным уводзяць рэжым забароны наведванняўPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Студэнты розных мінскіх вышэйшых навучальных устаноў паведамляюць аб тым, што ў іх інтэрнаты ад сёння нельга прыходзіць гасцям, паведамляе «Наша Ніва».

Гаворка ўжо не толькі пра БНТУ, але таксама пра БДУ, БДУІР і БДЭУ, тэрмін абмежавання пакуль не называецца.

У Міністэрстве адукацыі кажуць, што такія рашэнні прымаюцца на месцах, а само міністэрства пакуль ніякіх распараджэнняў адносна сітуацыі з каронавірусам не прымала.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ), дзе выявілі заражанага каронавірусам студэнта, аўдыторныя заняткі часова спыненыя з 28 лютага па 15 сакавіка.

вс