Беларуская Служба

Абвешчаны парадак спагнання дарожнага збору

02.03.2020 08:13
Кантраляваць аплату мяркуецца праз відэафіксацыю, а менавіта шляхам параўнання баз даных
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/ErikaWittlieb

Цяпер без выплаты гэтага збору аўтамабіль не пройдзе тэхагляду. Гэта прывяло да таго, што аўтаўладальнікі сталі ігнараваць праверку машыны, піша «Наша Ніва».

Па некаторых ацэнках, у Беларусі палова транспарту на дарогах без тэхагляду. І гэта стала ўжо праблемай больш сур'ёзнай – бяспекі на дарогах. Праект дакументу, які змяняе сітуацыю, гатовы. Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка эфіры БТ распавёў аб асноўных палажэннях дакументу.

«Прадугледжана магчымасць плаціць сумы за месяц, за тры месяцы. (...) Кожны карыстальнік зможа аплаціць збор праз АРІП. Новы механізм дазваляе плаціць за канкрэтны месяц, у якім ездзіць чалавек. Калі ён не ездзіць, то аплачваць не трэба», – заявіў беларускі міністр.

Аляксей Аўраменка дадаў, што кантраляваць аплату мяркуецца праз відэафіксацыю, а менавіта шляхам параўнання баз даных: Калі чалавек перамяшчаўся ў той перыяд і ў яго не аплачана, то гэта будзе зафіксавана. База параўнае даныя і адправіць па пошце ў аўтаматычным рэжыме.

эж