Беларусь і Расія сфармуюць адзіную базу невыязных грамадзянаў да 1 красавіка. Пра гэта паведаміў 24 сакавіка начальнік Дэпартаменту грамадзянства ды міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксей Бягун.
Прадстаўнік МУС адзначыў, што беларускі бок ужо атрымаў асобны спіс у дачыненні да тых асобаў, права выезду якіх з Расіі абмежаванае. Зараз адбываецца інтэграцыя дзвюх базаў звестак, перадае тэлеканала Белсат.
“Пачалі адпраўку адпаведных звестак у Расію. Гэтая праца да 1 красавіка павінны быць завершаная”, – сказаў Бягун.
Таксама Бягун адзначыў, што больш за 300 замежнікаў папрасілі працягнуць ім тэрмін знаходжання ў Беларусі звыш 90 дзён з прычыны закрыцця межаў праз каранавірус.
эж