Паводле банку, зламыснікі імітуюць афіцыйную рассылку на мабільны тэлефон і паведамляюць пра аднабаковае рашэнне банку пералічыць працэнты па дэпазіце ў Фонд барацьбы з каронавірусам у адпаведнасці нібыта з пастановай Савету Міністраў, - паведамляе Белсат.
«Памятайце, Банк ніколі не робіць такога кшталту рассыланняў і наяўнасць гэтай пастановы з’яўляецца хлуснёй», – падкрэслілі ў БПС-Сбербанк.
Банк заклікае не адказваць на такія паведамленні і не пераходзіць па спасылках. Таксама не трэба паведамляць паролі з СМС, нумар карты і тры лічбы на яе абароце.
яс