Беларуская Служба

Сярэдні заробак ў Беларусі ў лютым упаў да 509 долараў

25.03.2020 09:07
У пераліку на долары сярэднія зарплаты знізіліся.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2020 года склала 1119,7 рубля, паведамляе Белстат.

Сёлета ў студзені сярэдняя зарплата была на ўзроўні 1118,1 рубля, інфармуе «Наша Ніва». 

У пераліку на долары сярэднія зарплаты знізіліся. Студзеньская зарплата да выплаты падаткаў склала 527 долараў, а лютаўская — 509 долараў (калі лічыць па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за месяц). Па бягучым курсе лютаўская зарплата складае 431 долар.

вс