Беларуская Служба

Беларусь і Расія рыхтуюць механізм міжбюджэтных нафтавых разлікаў

25.03.2020 13:14
Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі, частку прэміі кампенсуе расійскі ўрад з дапамогай міжбюджэтных разлікаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі пачынаюць падрыхтоўку механізма міжбюджэтных нафтавых разлікаў, паведамляе Белта, спасылаючычся на прэс-службу Мінфіна Беларусі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 24 сакавіка паведаміў журналістам, што расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі, частку прэміі кампенсуе расійскі ўрад з дапамогай міжбюджэтных разлікаў.

Паводле яго слоў, прэмія для расійскіх пастаўшчыкоў нафты складала $11,7. «З гэтай прэміі $7 зніжаюць кампаніі. Гэта значыць кампаніі будуць пастаўляць нафту з прэміяй $4,7. Яны будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі. Гэта значыць урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя $4,7 на сабе», – тлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

эж