Беларуская Служба

Сусветны банк дапаможа Беларусі набыць медычныя тавары

26.03.2020 09:07
«Зараз урад, ААН і Сусветны банк сумесна працуюць над планаваннем, фінансаваннем, а таксама закупкай прадметаў медычнага прызначэння».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Jakub Kaczmarczyk

Сусветны банк вылучыць Беларусі экстранае фінансаванне для набыцця прадметаў медычнага прызначэння ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса, перадае тэлеканал Белсат. 

«Сусветны банк зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Беларусі адрэагаваць на медычныя, сацыяльныя і эканамічныя праблемы звязаныя з распаўсюдам COVID-19. Зараз урад, ААН і Сусветны банк сумесна працуюць над планаваннем, фінансаваннем, а таксама закупкай прадметаў медычнага прызначэння», – паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве СБ.
Але,  таксама адзначылі што, пакуль Беларусь не звярталася з прапановамі аб рэструктурызацыі наяўнага доўгу.

23 сакавіка першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой заявіў, што Беларусь разглядае магчымасць рэструктурызацыі часткі вонкавага доўгу. Паводле яго, Беларусь паспрабуе «выйсці на партнёраў, не зважаючы на каранцінныя абмежаванні і іншае».

Першы віцэ-прэм’ер нагадаў, што Сусветны банк анансаваў вылучэнне наўпроставай дапамогі, у тым ліку на ліквідацыю наступстваў каронавіруса. І хоць Беларусь пакуль такіх грошай у яго не запытвала, Менск паспрабуе папрацаваць з банкам «у частцы даўгавых лініяў».

Адносна перспектываў супрацы з МВФ, Дзмітрый Крутой нагадаў, што фонд падчас выбарчых кампаніяў не вядзе перамовы пра крэдыты або заключэнне новых краінавых праграмаў. Таму з ім плануецца сустрэцца толькі пасля выбараў.

эж