Беларуская Служба

Усіх, хто прыязджае ў Беларусь, ахопяць каранцінам тэрмінам на два тыдні

26.03.2020 15:43
Усе грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах.
    :
Барацьба з каранавірусам у Польшчы: дэзінфекцыя грамадскіх месцаў у Кракаве PAP/Filip Radwański

Савет міністраў Беларусі вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, узбуджальнікам якой з'яўляецца каранавірус SARS-CoV-2, які выклікае захворванне COVID-19, паведамляе прэс-служба Саўміну.

Як гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, усе грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Згаданыя грамадзяне не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу Беларусі да заканчэння тэрміну самаізаляцыі.

У пастанове зазначаецца, што гэтыя меры не распаўсюджваюцца на супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый, а таксама членаў іх семʼяў.

Акрамя таго, дакумент не датычыць афіцыйных дэлегацый, кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных грузавых аўтаперавозак, членаў экіпажаў паветраных суднаў, суднаў воднага транспарту, цягніковых і лакаматыўных брыгад у міжнародных зносінах. Пастанова таксама не распаўсюджваецца на замежнікаў, якія следуюць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства.

вс