Беларуская Служба

Міліцыянтам забаранілі выязджаць і ўязджаць у Віцебскую вобласць

29.03.2020 13:43
Як мінімум некалькі супрацоўнікаў міліцыі цяпер знаходзяцца на каранціне.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/InkheartX

Міністэсртва ўнутраных спраў Беларусі забараніла міліцыянтам пакідаць і наведваць Віцебшчыну, а таксама істотна абмежавала іх перасоўванні па краіне, перадае тэлеканал Белсат.

Як мінімум некалькі супрацоўнікаў міліцыі цяпер знаходзяцца на каранціне.

Гэтую інфармацыю апублікавана ў  тэлеграм-канале NEXTA. У каментары TUT.by прэс-служба МУС пацвердзіла, што абмежаванні закрануць не толькі Віцебскую вобласць.

Крыніцы TUT.by ў міліцыі кажуць, што 27 сакавіка да іх давялі распараджэнне міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, якое выключае наведванне Віцебскай вобласці, а таксама выезд з яе.

Тым часам абмежаванні па перамяшчэнні закранулі, імаверна, і беларускіх студэнтаў. Тэлеграм-канал «Отчислено» паведамляе, што іншагароднім студэнтам не трэба вяртацца ў Віцебск пасля выходных.

эж