Каранавірус дабраўся да Іўя ў Гарадзенскай вобласці. Вірус дыягназаваны ў пацыента інфекцыйнага аддзялення мясцовай цэнтральнай раённай бальніцы. Хворы знаходзіўся там на лячэнні з папярэднім дыягназам «пнеўманія», паведамляе газета «Іўеўскі край». Можна меркаваць, што ў каранцін трапілі і сваякі пацыента, і лекары, якія з ім кантактавалі, інфармуе «Еўрарадыё».
Гэта чацвёрты выпадак захворвання на COVID-19 у Гродзенскай вобласці. Раней усе выпадкі былі зафіксаваныя ў абласным цэнтры. Пра апошні паведамілі 28 сакавіка – тады мужчына вярнуўся самалётам са Швецыі.
вс