Беларуская Служба

Беларусь просіць у МВФ экстраны крэдыт

31.03.2020 08:46
Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную прыкладна 900 мільёнам долараў ЗША.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Урад і Нацбанк Беларусі абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку. Як  паведамляецца на сайце Нацбанка, гэтая фінансавая дапамога звязаная з выклікамі, якія стаяць перад эканомікай краіны на фоне пагаршэння глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі каранавіруса.

Беларусь хоча атрымаць так званы "хуткі крэдыт", прызначаны для дапамога краінам — чальцам Фонду фінансавай дапамогі, якім патрэбнае экстранае фінансаванне для пераадолення складанай сітуацыі, перадае Еўрарадыё.

Раней МВФ заяўляў, што гатовы вылучыць на гэтыя мэты краінам з сярэднім узроўнем даходу да 40 мільярдаў долараў, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. "Зыходзячы з умоваў доступу да інструмента хуткага фінансавання, Рэспубліка Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную прыкладна 900 мільёнам долараў ЗША", — гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Раней паведамлялася, што ўрад выпрацоўвае праграму падтрымкі айчыннага бізнесу падчас распаўсюду каранавіруса. 

эж