Беларуская Служба

У Беларусі праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірус

31.03.2020 12:43
Так Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар15734951/Pixavay.com/CC0

У Беларусі «працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за актуальнай эпідэміялагічнай абстаноўкай.

У выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання», – паведаміла прэсавая служба міністэрства.

За мінулыя суткі шпіталізаваны 110 чалавек, выпісаны 144, у тым ліку тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі.
Цяпер выпісаны або чакаюць выпіскі ў бліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медычны нагляд і лячэнне 105 чалавек.

Гэткую падачу інфармацыі раскрытыкавалі папулярныя беларускія телеграм-каналы.

«Минздрав скинул статистику по заражённым. Пока без 100 грамм не разберешься.», – напісаў канал «Беларусь головного мозга» ды апублікаваў фотажабу, у якой паведамленне міністэрства прыроўненае да эльфійскай мовы з папулярнага фільма.


Рэакцыя на статыстыку захворвання Міністэрства аховы здароўя Беларусі Рэакцыя на статыстыку захворвання Міністэрства аховы здароўя Беларусі

юл