Гэта справа гамяльчука Ігара Мазейкі, на якога міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы, за распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша ПЦ «Вясна».
«Ігар Мазейка на сваёй старонцы «Вконтакте» у нявызначаны час і ў неўсталяваным месцы размясціў і захоўваў у адкрытым доступе нацысцкую сімволіку ў выглядзе сцяга трэцяга рэйха і відэазапіс «Лукашэнка пра Гітлера». Тут жа ён размясціў інфармацыйную прадукцыю – фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» – гаворыцца ў адміністрацыйных пратаколах.
Паводле словаў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, малады чалавек сваю віну ў распаўсюдзе як нацысцкай сімволікі, так і экстрэмісцкіх матэрыялаў адмаўляць не стаў і з абвінавачваннямі пагадзіўся.
Юрысты папрасілі суд вярнуць матэрыялы справы на дапрацоўку. Суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў не пачуў аргументы абароны ды прызначыў маладзену штраф у памеры 135 рублёў (5 базавых) за дэманстрацыю ў «ВКонтакте» відэазапісу «Лукашэнка пра Гітлера»
юл