Моўная актывістка Аліна Нагорная паведаміла, што атрымала станоўчы адказ на свой электронны зварот, накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацый. У лісце яна цікавілася, калі пачнецца выпуск квіткоў па-беларуску для грамадскага транспарту Магілёўскай вобласці.
У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму паведамляецца, што яе пытанне разгледзелі.
Чыноўнікі спаслаліся на закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», які вызначае парадак афармлення формы бланкаў. Абавязковае выкарыстанне беларускай мовы гэтым законам не прадугледжана.
Тым ня менш, паведамляецца ў адказе, цяпер у філіях «Магілёўаблаўтатрансу» адбываецца замена квіткоў на расейскай мове на аналагічныя па-беларуску. Перайсці на новы ўзор мяркуецца да 1 чэрвеня, калі закончыцца запас расейскамоўнай прадукцыі.
юл